Дзякуем
Сардэчна дзякую!
Я ўдзячны (удзячна) Вам!
Дзякуй за дапамогу!
Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
Прабачце, калі ласка!
Я прашу прабачэння!
Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату.
Не сярдуйце, так атрымалася.
Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна!
Выдатна! Вось здорава!
Якое шчасце!
Мне вельмі прыемна!
Я задаволены (задаволена)!
Вы мяне ўзрадавалі!
Жадаем
Жадаю шчасця!
Каб Вы здаровы былі і радаваліся!
Хай Вас Бог беражэ!
Хай Вам шчасціць!
Расці дужы ды вялікі!
Добрай дарогі!
Хай усё будзе добра!


